ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца
Пагадненне Трампа з Уладзімірам Пуціным выклікала новы крызіс у адносінах з Украінай.
Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Трамп пайшоў на пагадненне з Пуціным аб пастаўках дызельнага паліва пасля таго, як Зяленскі праігнараваў каля шасці просьбаў ЗША спыніць удары па расійскіх НПЗ. Пра гэта Axios паведаміў амерыканскі чыноўнік, непасрэдна знаёмы з сітуацыяй.
Пагадненне Трампа з Уладзімірам Пуціным выклікала новы крызіс у адносінах з Украінай і пагражае сарваць новую спробу адміністрацыі Трампа дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны.
Учора Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на навіну пра тое, што Дональд Трамп дамовіўся з Уладзімірам Пуціным пра зняцце з Расіі санкцый на пастаўкі дызельнага паліва.
«Міру дзякуючы слабасці ніколі не бывае. Сёння ў Кіеве былі прадстаўнікі Кангрэса ЗША — двухпартыйная дэлегацыя. Я ўдзячны ім за візіт ва Украіну ў такі складаны час. Яны спыталі: «Што трэба, каб скончыць вайну? Адказ мусіць быць рашучым. Павінны быць санкцыі ў адпаведнасці з законам Ліндсі Грэма, павінна быць падтрымка Украіны ў абароне жыццяў і мусіць быць ціск на Расію за вайну. А сёння адбылася размова лідараў Амерыкі і Расіі. Размова, якая вядзе да іншага», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Ён таксама сказаў, што Украіна не будзе паліць расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, калі Расія не будзе разбураць энергетыку Украіны.
«Мы прапануем Амерыцы менавіта такую дамоўленасць і лічым, што Злучаныя Штаты маюць дастаткова ўплыву, каб дасягнуць гэтага кампрамісу», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю
Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету