БЕЛ Ł РУС

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце

10.10.2026 / 13:42

Nashaniva.com

Акцыю не ўзгаднялі з уладамі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Bild © Imago/MIS

У нямецкім Франкфурце-на-Майне фанаты беларускага музыканта Макса Каржа без дазволу ўладкавалі піратэхнічнае шоу напярэдадні яго канцэрта. Пра гэта паведамляе Hessenschau.

У пятніцу ўвечары на мосце Флёсэрбрукэ праз Майн прыхільнікі спевака адначасова запалілі сотні чырвоных фаераў і хорам спявалі песні. Акцыю не ўзгаднялі з уладамі, гэта пацвердзіла выданню паліцыя.

Смотреть в Threads

На месца прыехалі некалькі паліцэйскіх экіпажаў. Паводле паліцыі, каля 2000 фанатаў гучна чакалі канцэрта і ўначы.

Некалькі чалавек, якія, як піша выданне, «перастараліся», паліцыя часова затрымала.

Сам канцэрт Макса Каржа пройдзе ў суботу ўвечары на стадыёне ў Франкфурце-на-Майне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула