БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.

10.10.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Лары зноў ходзіць па будынку, дзе ўжо 15 гадоў старанна сочыць за тым, каб не было грызуноў.

Кот Лары зноў блукае па калідорах улады, дэманструючы вялікі шнар і выгалены ўчастак поўсці. Фота: No10 Downing Street/Ben Perry

У Лондане зрабілі тэрміновую аперацыю 19‑гадоваму кату-дзяржаўнаму службоўцу Лары, які афіцыйна працуе галоўным мышаловам кіраўніка ўрада ўжо пры сёмым прэм’ер-міністры. Жывёле выдалілі кісту, паведамляе The Telegraph.

Кату, якому паводле чалавечых мерак больш за 90 гадоў, зрабілі невялікую аперацыю, пасля якой ён паступова аднаўляецца. Жывёла ўжо адчувае сябе лепш, хоць пасля працэдуры застаўся вялікі шнар і ўчастак скуры з выгаленай поўсцю.

Крыніца з рэзідэнцыі прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт паведаміла радыёстанцыі LBC, што Лары зноў ходзіць па будынку, дзе ўжо 15 гадоў старанна сочыць за тым, каб не было грызуноў.

«Ён адчувае сябе значна лепш, але паводзіць сябе асцярожна, крок за крокам. Мы ўдзячныя ветэрынарам за цудоўны догляд», — напісалі ў прэс-службе прэм’ер-міністра Брытаніі Эндзі Бёрнэма.

Чытайце таксама:

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ

Кот Лары збег з рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, калі туды зайшоў Зяленскі ВІДЭА

У Брытаніі нават распрацавалі план наконт смерці ката Лары — галоўнага мышалова брытанскіх прэм'ераў

Каментары да артыкула