БЕЛ Ł РУС

Мінчанка скрала красоўкі і прыйшла ў іх у міліцыю

11.10.2026 / 14:44

Nashaniva.com

57‑гадовая жанчына забрала чужы абутак, бо ён ёй спадабаўся і падышоў па памеры. Цяпер распачатая крымінальная справа за крадзеж.

У Маскоўскае РУУС сталіцы звярнулася жыхарка раёна і паведаміла аб крадзяжы красовак з тамбура.

Падазраванай аказалася 57‑гадовая мінчанка. 

Паводле міліцыі, яна гасцявала ў прыяцелькі ў тым жа пад’ездзе. Жанчына крыху выпіла, а калі спускалася на першы паверх, заўважыла адчыненыя дзверы ў тамбур. Яна зайшла ўнутр і забрала красоўкі.

Пазней мінчанка патлумачыла, што абутак ёй спадабаўся і падышоў па памеры. Калі яе запрасілі ў міліцыю для размовы, яна прыйшла ў тых самых красоўках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула