У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць
71‑гадовы пантыфік паведаміў, што невялікі вузел выявілі падчас нядаўняга абследавання на ранняй стадыі. Аперацыя запланаваная на гэты тыдзень.
Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini
Леў XIV расказаў пра стан здароўя 11 кастрычніка, звяртаючыся да вернікаў на плошчы Святога Пятра падчас нядзельнай малітвы, паведамляе Reuters.
Паводле папы, лекары параілі выдаліць новаўтварэнне, і ён пагадзіўся.
«Аперацыя ўжо прызначаная на найбліжэйшыя дні», — сказаў пантыфік.
Ватыкан не ўдакладніў, ці лічаць дактары вузел злаякасным. Іншых падрабязнасцяў пра аперацыю і стан здароўя папы пакуль не паведамілі.
Льва XIV абралі папам у маі 2025 года. Ён захоўвае насычаны графік і рыхтуецца да паездкі ва Уругвай, Аргенціну і Перу ў лістападзе.