БЕЛ Ł РУС

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»

11.10.2026 / 18:01

Nashaniva.com

Духоўнік Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэй Лемяшонак прызнаўся, што яго выклікаюць ужо шмат гадоў, піша «Хрысціянская візія».

Уладзімір Пуцін з Андрэем Лемяшонкам. Фота: kremlin.ru

«Вось я зараз знаходжуся сапраўды на парахавой бочцы ўжо шмат гадоў, таму што я не ведаю, хто што напіша на нас, і мяне выклікаюць. Разумееце, гэта лёгка сказаць, калі ты адказваеш за людзей, гэта зусім па-іншаму, разумееце? Гэта зусім па-іншаму. Але гэта дае магчымасць не расслабіцца, але ў нейкі момант становіцца вельмі цяжка. Вельмі цяжка, шчыра кажучы, так. І хочацца нейкага перадыху», — сказаў ён падчас сваёй перадачы на ютубе.

Год таму ў манастыры прыпынялі прыём запісак на месцах — гэта было звязана з фінансавай праверкай, звяртае ўвагу «Хрысціянская візія». Рэвізію ініцыявала як кіраўніцтва БПЦ, так і дзяржаўныя органы. Падставай паслужылі скаргі на фінансавыя злоўжыванні ў манастыры.

Лемяшонак у перадачы таксама прызнаўся, што сёстры яго манастыра працягваюць гандляваць у Францыі і Швейцарыі. Ён расказаў, што яны толькі нядаўна вярнуліся з паездкі.

Іх падарожжа на беларускіх нумарах па краінах Заходняй Европы Лемяшонак назваў «гераічным».

Свята-Елісавецінскі манастыр вядомы тым, што падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны. 

Летась Лемяшонку Пуцін асабіста ўручыў медаль Пушкіна — «за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры за мяжой». Такі ж медаль атрымала і гродзенская ігумення Гаўрыіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула