БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме

11.10.2026 / 19:11

Nashaniva.com

Гэта ідэя міністра Кубракова.

Скрыншот відэа: Белавежская пушча

У сядзібе Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Тэмай вырашылі абраць бяспеку. Таму паставілі восем фігурак звяроў — сабаку, бабра, зубра, мядзведзя, рысь, арла, саву і лісу — у міліцэйскай форме. 

Ідэя стварыць такую пляцоўку нарадзілася ў міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.

На ўрачыстай цырымоніі былі першы намеснік міністра ўнутраных спраў Узбекістана Бацір Кудратхаджаеў, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі, генеральны дырэктар Белавежскай пушчы Ян Вянсковіч і супрацоўнікі міліцыі і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула