БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі падазраванага ў падрыхтоўцы замаху на Туска

11.10.2026 / 21:11

Nashaniva.com

Пагрозы польскаму прэм'еру прыйшлі па электроннай пошце.

Дональд Туск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

У Польшчы затрымалі падазраванага ў планаванні замаху пра польскага прэм'ер-міністра Дональда Туска. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кярвінскі. Дэталяў ён не прывёў.

Раней у Польшчы тэрмінова збіралі службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша. Пагрозы прыйшлі электроннай поштай. Службы паставіліся да паведамлення надзвычай сур’ёзна. Хоць пагрозы часам аказваюцца дурнымі жартамі, у гэтым выпадку іх ацэньваюць інакш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула