БЕЛ Ł РУС

У Мінску яшчэ сем парковак зробяць платнымі

12.10.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Дзе яны размесцяцца?

Найбліжэйшым часам у Мінску пачнуцца работы ўвядзення ў эксплуатацыю сямі аўтамабільных парковак, паведамляюць Мінск-навіны.

Вызначаны наступныя ўчасткі: вул. Мельнікайце (на ўчастку ад пр. Пераможцаў да зав. Дзімітрава), Беларуская (няцотны бок ад вул. Ульянаўскай), М. Танка (ад вул. Ціміразева да Мельнікайце), Валадарскага (ад пр. Незалежнасці да вул. Гарадскі Вал), Чырвоная (ад вул. Камуністычнай да пр. Машэрава), Сурганава (ад вул. Я. Коласа да пл. Бангалор), Чарвякова.

Яшчэ па чатырох аўтамабільных паркоўках, якія плануецца арганізаваць на вул. Маякоўскага, Іерусалімскай, Крапоткіна і Кірылы Тураўскага, дакументы знаходзяцца на ўзгадненні ў ДАІ.

Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы, да канца 2026 года колькасць платных парковак плануецца давесці да ўзроўню не менш як 100, а агульная колькасць машына-месцаў павінна перавысіць 10 тыс. У 2027 годзе да агульнай колькасці платных аўтамабільных парковак могуць дадацца яшчэ 27. Такім чынам, колькасць платных машына-месцаў у горадзе павялічыцца на 1 782.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула