Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву на сем сутак змяшчалі ў ШІЗА
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», напрыканцы траўня палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзнага руху Вольгу Брыцікаву змясцілі на сем сутак у штрафны ізалятар гомельскай калоніі № 4.
Прычына спагнання невядомая. Пры гэтым адміністрацыя калоніі парушыла працэдуру: перад змяшчэннем у ШІЗА Вольгу не агледзеў лекар.
Вольга Брыцікава — былая старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтана». Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў, але праз сваю пазіцыю была звольненая. Асуджаная на 5 гадоў калоніі па палітычных артыкулах.