БЕЛ Ł РУС

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

12.10.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Схема пачынаецца з трывожнага паведамлення ў месенджары. Нібыта сусед папярэджвае: каля вашых дзвярэй круціцца невядомы чалавек і здымае замок на камеру. У пацвярджэнне дасылае спасылку на «відэа».

Пасля пераходу па спасылцы на смартфон прыходзіць апавяшчэнне, нібыта нехта ўвайшоў ва ўліковы запіс у месенджары. Тут жа пазначаны нумар гарачай лініі — нібыта для тэрміновай адмены ўваходу, распавядае міліцэйскі канал. 

Калі патэлефанаваць — адкажуць псеўдааператары, якія запатрабуюць код з СМС і перавод грошай на «бяспечны рахунак».

Калі вы атрымалі такое паведамленне, не адкрывайце спасылку і не тэлефануйце па пазначаным нумары. Звяжыцеся з суседам па вядомым вам кантакце або пагаварыце асабіста, каб праверыць інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула