У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi
12 кастрычніка ў Мінску ў некаторых карыстальнікаў узніклі праблемы з працай сэрвісу WB Taxi. На збоі ў мабільным дадатку звярнулі ўвагу чытачы выдання Office Life.
Фота: Office Life
Некаторыя карыстальнікі не маглі ўвайсці ў праграму і бачылі прапанову паспрабаваць яшчэ раз. У іншых дадатак не вызначаў месцазнаходжанне або паведамляў: «Пакуль тут не працуем».
Пра праблемы паведамлялі і таксісты: заказ паступаў, але кіроўцы не бачылі, куды трэба везці пасажыра. Разам з тым частка карыстальнікаў адзначала, што сэрвіс працуе без збояў.
У ліпені WB Taxi закончыў тэставы рэжым і адкрыў доступ да сэрвісу для ўсіх жыхароў Мінска. Да гэтага карыстальнікаў падключалі паступова, па меры паступлення заявак.
Пра запуск новага сэрвісу таксі ад Wildberries у Беларусі паведамлялася яшчэ ў пачатку чэрвеня 2025 года.
Чытайце таксама:
WB Taxi пачынае працу ў Брэсце
WB Taxi пачынае працаваць для ўсіх жыхароў Мінска
Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?