БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем нарэшце знайшлі зніклага паўліна

12.10.2026 / 19:43

Nashaniva.com

Паўліна Гошу, які знік у Гомельскім раёне, знайшлі. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго гаспадыня Таццяна, заўважыла выданне Times.by.

Той самы паўлін Гоша

Птушка ўцякла з двара 8 кастрычніка ў пасёлку Цагельня пад Гомелем. Гаспадары адразу заўважылі знікненне і пачалі пошукі, а таксама абвясцілі ўзнагароду таму, хто дапаможа знайсці Гошу.

Урэшце паўліна заўважылі мясцовыя жыхары: ён шпацыраваў уздоўж трасы на выездзе з горада. Людзі паведамілі пра знаходку гаспадарам.

Таццяна падзякавала ўсім неабыякавым за дапамогу ў пошуках і падтрымку. Яна паведаміла, што Гоша вярнуўся дадому і цяпер сям’я зноў жыве сваім звычайным спакойным жыццём.

У верасні ў Гомелі таксама шукалі паўліна. Тады птушку з пышным хвастом сфатаграфавалі работнікі вытворчага цэха на вуліцы Ландышавай. Пасля публікацыі здымкаў у сацыяльных сетках гаспадары хутка знайшліся і забралі гадаванца. Пазней высветлілася, што да гэтага яны шукалі зніклую птушку два дні.

Чытайце таксама:

Пад Гомелем шукаюць збеглага паўліна

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Каментары да артыкула