Ціханоўская паказала свае матуліны будні
Святлана Ціханоўская ў сацсетках падзялілася асабістым момантам свайго жыцця, што робіць вельмі нячаста.
На апублікаваным у Threads здымку — некалькі кантэйнераў з ежай і запіскамі: «Ланч-бокс Агніі», «Карнею з сабой у школу» і «Карней. Сняданак».
«Калі вяртаешся дадому, а дзеці ўжо спяць, а заўтра трэба сыходзіць, калі яны яшчэ спяць… Матуліны будні…» — напісала Ціханоўская.