БЕЛ Ł РУС

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання

13.10.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Дзяўчынка правяла ў труне каля васьмі гадзін.

Скрыншот відэа TV SAC

У Гватэмале 15‑гадовая Юлейдзі Ішкатаяк, якую сваякі лічылі памерлай, нечакана прыйшла ў прытомнасць падчас цырымоніі развітання. Дзяўчынка правяла ў труне каля васьмі гадзін, перш чым яе маці заўважыла, што дачка расплюшчыла вочы і пачала рухацца, паведамляе Bild са спасылкай на тэлеканал TV SAC.

«У мяне пачало вельмі моцна балець сэрца. Я адчула цяжар, а потым страціла прытомнасць», — расказала дзяўчынка.

Бацька паспрабаваў адвезці дачку ў бальніцу, але па дарозе не змог выявіць у яе дыхання і пульсу. Вырашыўшы, што дзяўчынка памерла, ён замест звароту да медыкаў купіў труну і прывёз яе дадому.

Развітацца з дзяўчынкай сабраліся сваякі, суседзі і прыхаджане мясцовай царквы. Прыкладна праз восем гадзін маці заўважыла рух праз шкляное акенца ў труне. Прысутныя адкрылі вечка і дапамаглі дзяўчынцы выбрацца.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, Юлейдзі была ў прытомнасці і папрасіла вады. Яе бацька назваў тое, што адбылося, цудам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула