БЕЛ Ł РУС

Германія, Італія і Бельгія хочуць прыпыняць прыняцце новых законаў ЕС

13.10.2026 / 14:03

Nashaniva.com

Лідары Германіі, Італіі і Бельгіі падкрэслілі ў сваім звароце, што ЕС неабходны механізм «экстраннага тармажэння», які павысіў бы канкурэнтаздольнасць еўрапейскай эканомікі.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Германія, Італія і Бельгія прапанавалі стварыць механізм, які даў бы краінам — членам ЕС права прыпыняць прыняцце новых еўрапейскіх законаў, калі такія правілы ствараюць празмерную нагрузку на ўрады і бізнэс, піша DW са спасылкай на сумесны ліст канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца, прэм’ер-міністра Італіі Джорджы Мелоні і кіраўніка ўрада Бельгіі Барта Дэ Вевера, адрасаваны старшыні Еўрапейскай рады Антоніу Кошту.

Лідары Германіі, Італіі і Бельгіі падкрэслілі ў сваім звароце, што ЕС неабходны механізм «экстраннага тармажэння», які павысіў бы канкурэнтаздольнасць еўрапейскай эканомікі.

Яны таксама заклікалі «значна паскорыць працэдуры планавання і ўзгаднення» новых нормаў», а таксама стварыць магчымасць часова прыпыняць дзеянне асобных законаў і нарматыўных патрабаванняў.

«Мы заклікаем распрацаваць новыя амбіцыйныя пакеты мер па спрашчэнні рэгулявання, якія дазволяць рашуча прасунуцца ў скарачэнні бюракратыі ў Еўрапейскім саюзе», — заявілі Мерц, Мелоні і Дэ Вевер.

Яны накіравалі ліст за некалькі дзён да сустрэчы лідараў ЕС у чацвер, 15 кастрычніка, на якой будуць абмяркоўвацца бюджэт ЕС, цэны на энерганосьбіты і падтрымка Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула