БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку частку вуліцы назвалі ў гонар Чалавека-павука

13.10.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Дом па адрасе Інгрэм-стрыт, 20 у раёне Нью-Ёрка Куінс вядомы сярод прыхільнікаў Marvel як адрас Пітэра Паркера.

Тг-канал: 43

Так, у фільмах, у тым ліку ў самым-самым апошнім, Чалавек-павук звычайна жыве ў іншых раёнах Нью-Ёрка, але менавіта гэты адрас быў ягоным домам у класічных коміксах.

Зараз у яго гонар назвалі вуліцу, дакладней, скрыжаванне Аскан-авеню і Інгрэм-стрыт, якое знаходзіцца каля таго самага дома, піша тэлеграм-канал 43. 

На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю Spider-Man Way, 12 кастрычніка сабраліся дзясяткі прыхільнікаў супергероя.

Дарэчы, раней у гэтым доме сапраўды жыла сям’я Паркераў, а цяперашні ўладальнік, Джэк Шы, купіў дом, нават не падазраючы пра яго вядомасць.

Але цяпер ён ставіцца да гэтага з вялікай адказнасцю. Ён ахвотна дазваляе турыстам фатаграфавацца каля дома, а таксама збірае дзіцячыя лісты, якія дасылаюць на гэты адрас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула