БЕЛ Ł РУС

Два беларускія банкі адмянілі плату за атрыманне выпісак з рахункаў

13.10.2026 / 16:55

Nashaniva.com

Белгазпрамбанк і БНБ-Банк дазволілі фізічным асобам бясплатна атрымліваць выпіскі са сваіх бягучых (разліковых) рахункаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У Белгазпрамбанку паведамілі, што выпіску з бягучага рахунку, доступ да якога забяспечваецца банкаўскай плацежнай карткай, цяпер можна бясплатна атрымаць на паперы пры асабістым звароце ў аддзяленне банка.

БНБ-Банк таксама ўвядзе бясплатнае атрыманне выпісак з бягучых (разліковых) рахункаў для фізічных асоб. Змены ў яго тарыфах пачнуць дзейнічаць з 14 кастрычніка 2026 года.

Чытайце таксама:

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка

Каментары да артыкула