БЕЛ Ł РУС

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў

13.10.2026 / 17:30

Nashaniva.com

Паліцыя Франкфурта-на-Майне распачала 11 крымінальных спраў пасля канцэрта беларускага выканаўцы Макса Каржа, які адбыўся 10 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў адказе мясцовых праваахоўнікаў на запыт Deutsche Welle.

Канцэрт Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. 10 кастрычніка 2026 года. Фота: DW

Усяго падчас канцэрта і пасля яго затрымалі 63 чалавекі. У іх праверылі дакументы і правялі асабісты надгляд. У паліцыі патлумачылі, што такія меры лічацца часовым абмежаваннем свабоды.

У большасці выпадкаў гаворка ішла пра падазрэнні ў нанясенні цялесных пашкоджанняў і супраціўленні супрацоўнікам паліцыі.

Прэтэнзій да арганізатараў канцэрта ў праваахоўнікаў няма. У паліцыі адзначылі, што арганізатар належным чынам выконваў свае абавязкі падчас мерапрыемства, у прыватнасці выдаляў з яго людзей, якія парушалі правілы паводзін.

Чытайце таксама:

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»

Каментары да артыкула