БЕЛ Ł РУС

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

14.10.2026 / 08:37

Nashaniva.com

Беларускі форвард «Калгары Флэймз» паставіў кропку ў перамозе над «Анахаймам» (4:2).

Ягор Шаранговіч. Фота: x.com / NHLFlames

Таксама адметна, што гэта першая перамога «Калгары» ў гэтым сезоне. Да гэтага ў клуба было пяць паразаў запар. Але клуб па-ранейшаму працягвае займаць апошняе 16‑е месца ў Заходняй канферэнцыі.

У гэтым сезоне ў НХЛ пакуль згулялі пяць беларусаў: форварды Аляксей і Ілля Протасы («Вашынгтон»), Віталь Пінчук («Нэшвіл»), Ягор Шаранговіч («Калгары») і абаронца Арцём Леўшуноў («Чыкага»).

Леўшуноў сёння вызначыўся галявым пасам у матчы супраць «Пітсбурга», які «Чыкага» выйграла. Браты Протасы і Пінчук сёння сышлі з лёду без анічога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула