БЕЛ Ł РУС

У папы Льва XIV дыягназавалі рак

14.10.2026 / 08:43

Nashaniva.com

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. 

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Папу Льва XIV прааперыравалі днём 13 кастрычніка, паведаміла прэс-служба Ватыкана.

Хірургі выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ — адэнакарцыному лёгкага.

Аперацыя доўжылася прыкладна паўтары гадзіны і, паводле дактароў, прайшла паспяхова, без ускладненняў.

Раней Леў XIV сам паведаміў, што падчас абследавання ў яго выявілі невялікае новаўтварэнне ў лёгкім. Тады Ватыкан не ўдакладняў, ці было яно злаякасным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула