БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было

14.10.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Пасля начной атакі прынамсі 600 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Расія дэманстратыўна ігнаруе абвешчанае Трампам энергетычнае перамір’е, і папрасіў амерыканскага прэзідэнта ўвесці моцныя санкцыі ды даць Украіне дадатковыя ракеты для Patriot.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

У ноч на 14 кастрычніка Расія выкарыстала 39 балістычных ракет і больш за 120 ударных дронаў і баражыруючых боепрыпасаў супраць украінскай энергетыкі і крытычнай інфраструктуры. Паводле Уладзіміра Зяленскага, пад ударамі былі Кіеў, Кіеўская вобласць і Харкаў.

«Прыцэльны расійскі балістычны ўдар менавіта па энергетыцы, адносна якой прэзідэнт ЗША абвясціў спыненне агню. Удар абсалютна свядомы і паказальны сваёй маштабнасцю — такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да Амерыкі яшчэ не было», — заявіў ён.

Паводле прэзідэнта Украіны, пашкоджаныя аб’екты і абсталяванне на 26 элементах электраэнергетычнага комплексу і чатырох аб’ектах нафтагазавага комплексу. Без электрычнасці засталіся прынамсі 600 тысяч чалавек, прычым адключэнні могуць пашырыцца. Ёсць загінулыя і параненыя, але іх колькасць у звароце не названая.

Зяленскі заклікаў ЗША і іншыя краіны жорстка адрэагаваць на атаку.

«Расія змарнавала магчымасць дээскалацыі і выразна абрала працягваць сваю вар’яцкую вайну на знішчэнне. Мы просім прэзідэнта Трампа ўвесці моцныя санкцыі супраць Расіі», — сказаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што Украіну нельга пакідаць сам-насам з расійскай агрэсіяй.

«Мір можа прыйсці толькі дзякуючы сіле, і мы просім Амерыку згадаць гэты рэйганаўскі прынцып», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула