БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

14.10.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Плывучы дом прышвартаваны ў раёне вуліцы Карзюкі.

Фота тут і далей: onliner.by

Плывучы дом мае агульную плошчу 48 квадратаў, жылая з іх — усяго 20 метраў. Памяшканне 2018 года пабудовы. Апроч самога доміка, ёсць прасторная тэраса.

На даху дома ўсталяваныя сонечныя панэлі і зона для грыля.

Унутранае аздабленне дома на вадзе падобнае да звычайнага лецішча. Прадаецца разам з усёй мэбляй і тэхнікай. Ёсць біятулет, газавая пліта і два балоны. Таксама ў доме ёсць лазневая печ і невялікая лазня.

Дом аздоблены рухавіком «Меркурый» магутнасцю 30 к.с.

Прадавец ацаніў плывучыя апартаменты ў 17 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула