Форвард «Баварыі» Гары Кейн атрымлівае шніцаль за кожны забіты гол
Гулец мюнхенскага клуба і зборнай Англіі Гары Кейн расказаў пра незвычайную гастранамічную традыцыю, якая з’явілася ў ягоным жыцці пасля пераезду ў Германію з лонданскага «Тотэнхема».
У мінулым сезоне Кейн — адзін з галоўных на сёння прэтэндэнтаў на «Залаты мяч» — асноўную індывідуальную ўзнагароду ў свеце футболу — забіў 61 мяч за «Баварыю» ў розных турнірах. І атрымаў за гэта 61 шніцаль.
У інтэрв’ю афіцыйнаму сайту УЕФА 33‑гадовы футбаліст пажартаваў: «Мне кожны тыдзень дастаўляюць шніцалі, таму ў мяне проста няма іншага выбару, акрамя як есці іх», — пажартаваў Кейн.
Англічанін таксама прызнаўся, што за тры гады ў Мюнхене паспеў па-сапраўднаму палюбіць мясцовы лад жыцця.
«Я сапраўды пачуваюся тут як дома. У Мюнхене людзі шмат часу бавяць на свежым паветры. Мая старэйшая дачка любіць верхавую язду, таму я хаджу з ёй на стайню. А з іншымі дзецьмі гуляю ў футбол на мясцовым полі», — расказаў форвард.
Паводле слоў Кейна, ягоная сям’я таксама любіць адпачываць на берагах баварскіх азёр і бавіць час у гарах.
У гэтым сезоне, з сярэдзіны жніўня, у Гары ўжо восем мячоў за «Баварыю», прычым два ўчора ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць нарвежскага «Вікінга».