БЕЛ Ł РУС

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу

14.10.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Мірсалімавай 14 кастрычніка чатыры разы патэлефанавалі з міліцыі, прычым з розных аддзелаў.

Эльвіра Мірсалімава. Фота з яе сацсетак

Прарасійская актывістка з Віцебска Эльвіра Мірсалімава паведаміла, што ёй тэлефанавалі з міліцыі.

«Карацей, мне сёння ажно 4 разы патэлефанавалі з міліцыі, і ўсё з розных аддзелаў і нават гарадоў! Дзень маці ўдаўся. Заўтра пайду здавацца», — напісала актывістка.

Прычын званкоў і таго, якія прэтэнзіі да яе маюць міліцыянеры, Мірсалімава не ўдакладніла.

Гэта адбылося пасля публічных выпадаў прапагандыста Рыгора Азаронка, які назваў яе «свіннёй» і «чарвяком». 

У абарону актывісткі выступіла яе аднадумніца, Z-мастачка Святлана Жыгімонт. Яна паскардзілася, што ў Беларусі ад публічных абразаў абаронены толькі Лукашэнка, а дзяржаўным журналістам дазваляюць абражаць іншых людзей без наступстваў.

Гэта далёка не першая ўвага сілавікоў да Мірсалімавай, якая актыўна прасоўвае антыбеларускія, прарасійскія наратывы. Раней яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пікетаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула