«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова
14 кастрычніка стала вядома, што скончыў жыццё самагубствам Іван Гудкоў, сын расійскага апазіцыянера Дзмітрыя Гудкова. Колішняя паплечніца Дзмітрыя Гудкова Ксенія Сабчак у сваім тэлеграм-канале паведаміла, што Іван пакінуў перадсмяротны тэкст, у якім кажа, што не змог пераадолець цяжкасцяў эміграцыі.
Іван Гудкоў
«Да мяне прыйшло яснае разуменне — адзіны спосаб здабыць шчасце ў эміграцыі тоіцца ў асіміляцыі і адмове ад рускай ідэнтычнасці дзеля чужой. Але для мяне гэтага шляху няма.
У маім жыцці былі два найлепшыя дары: нарадзіцца рускім і жыць у Расіі. І хоць другое раптоўна перапынілася, права на трэцяе ў мяне не адбярэ ўжо ніхто — права памерці рускім. Слава Расіі!», — напісаў незадоўга да смерці Іван Гудкоў.
Чытайце таксама:
Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка
Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo