БЕЛ Ł РУС

Экс-футбаліст першынства Беларусі аддаў тры галявыя перадачы ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля»

15.10.2026 / 08:25

Nashaniva.com

Аднак гэта не дапамагло яго камандзе пазбегнуць паражэння. У матчы другога тура агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў аўстрыйскі ЛАСК саступіў англійскаму «Ліверпулю» з лікам 3:6.

Фота: ЛАСК

Тры галявыя перадачы ў складзе ЛАСКа аддаў камерунскі абаронца Іван Дзібанга і атрымаў за гульню самы высокі бал — 8,9.

Футбаліст выступаў у вышэйшай лізе за «Іслач» у 2021—2022 гадах, правёўшы 49 матчаў ва ўсіх турнірах: пяць галоў і дзевяць асістаў.

Таксама Дзібанга выступаў за эстонскую «Левадзію» і ўкраінскі «Крыўбас», адкуль перабраўся ў Аўстрыю.

Цікава, што ў гэтым сезоне ў ЛАСКу Іван галявымі дзеяннямі не вызначаўся.

Іншы былы гулец чэмпіянату Беларусі, узбек Абдукадзір Хусанаў, што гуляў у свой час за мінскі «Энергетык-БДУ», а зараз выступае за «Манчэстэр Сіці», прайграў разам са сваім клубам ПСЖ 2:4.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула