БЕЛ Ł РУС

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце

15.10.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Беларуска паказала незвычайнага пасажыра, які падарожнічаў па сталіцы на капоце аўтамабіля. Відэа менш чым за суткі набрала амаль 700 тысяч праглядаў. 

Аўтарка апублікавала ў TikTok кароткі ролік: на капоце машыны едзе вуж, якога можна пазнаць па светлых плямах за галавой. Амаль усё яго цела звонку, а хвост хаваецца недзе пад капотам.

Пад відэа сабралася каля паўтары тысячы каментароў.

«Я б аддала ёй тачку і пайшла пешшу, ну як пайшла… пабегла».

«Я б хуткую ўжо выклікала».

«Ляяя, а калі яна назад палезе… Я б на хаду выскачыла».

«Машына ўжо б на «Ав бай» стаяла».

Іншыя паставіліся да нечаканага пасажыра больш гасцінна і з гумара.

«Рамень генератара зляцеў».

«Добрая супрацьугонная сігналізацыя».

«Вуж выклікаў таксі… Давязіце да суседняга лесу, не бачыце, што ён мігруе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула