БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс Таксі» прыпыніў падключэнне новых перавозчыкаў у Беларусі

15.10.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Пра прыпыненне падключэння паведаміла Асацыяцыя прафесійных перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі.

Каб пачаць супрацоўніцтва з «Яндэкс Таксі», перавозчыку трэба запоўніць спецыяльную форму на сайце сэрвісу. Цяпер яна недаступная.

Паводле асацыяцыі, падключэнне новых перавозчыкаў абмежавалі дзеля стабільнай працы дзейных партнёраў.

«Як толькі ўсё адновяць, форма будзе адкрытая», — заявілі ў асацыяцыі. Канкрэтных тэрмінаў там не назвалі.

У ноч на 11 кастрычніка дроны атакавалі дата-цэнтр «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. Яго праца цалкам спынілася. Карыстальнікі ў некалькіх краінах, у тым ліку Беларусі, адзначалі масавыя збоі ў працы сэрвісаў. У Беларусі было немагчыма выклікаць таксі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула