БЕЛ Ł РУС

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа

15.10.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Лідары краін маюць намер папрасіць пра гэта Зяленскага падчас сустрэчы ў пятніцу ў Бруселі.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Лідары краін Еўрасаюза маюць намер папрасіць Уладзіміра Зяленскага змякчыць рыторыку ў дачыненні да Дональда Трампа, асцерагаючыся, што рэзкія заявы ўкраінскага прэзідэнта могуць яшчэ больш пагоршыць і без таго напружаныя адносіны паміж Вашынгтонам і Кіевам. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на трох еўрапейскіх чыноўнікаў.

Паводле звестак журналістаў, лідары краін маюць намер папрасіць пра гэта Зяленскага падчас сустрэчы ў пятніцу ў Бруселі.

«Магчыма, гэта праўда, але не заўсёды трэба гаварыць пра гэта ўголас», — сказаў адзін з чыноўнікаў. Адзначаецца, што іх пасланне будзе «спагадлівым, але цвёрдым».

Падчас папярэдніх абвастрэнняў няпростых адносін паміж Зяленскім і Трампам лідары спрабавалі падтрымаць украінскага прэзідэнта і ездзілі ў Вашынгтон, каб пераканаць амерыканскага лідара працягваць падтрымліваць свайго ўкраінскага калегу.

Вашынгтон больш не аказвае Украіне фінансавай дапамогі, а пастаўкі зброі ажыццяўляюцца толькі за кошт Кіева і яго еўрапейскіх саюзнікаў. Аднак разведвальная дзейнасць Вашынгтона мае вырашальнае значэнне для здольнасці краіны абараняцца ад атак Масквы і наносіць удары па цэлях у Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула