БЕЛ Ł РУС

Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях

15.10.2026 / 13:53

Nashaniva.com

У пражскім выдавецтве Vesna Books выйшла новая кніга Сяргея Абламейкі «Горная краіна», напісаная ў жанры Composite Novel (раман у апавяданнях), піша bellit.info.

«Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказання і гратэску», — тлумачыць сам аўтар і дзякуе выдаўцу Весне Вашко, рэдактару Сяргею Шупу і жонцы Вользе за афармленне вокладкі.

Прэзэнтацыя «Горнай краіны» адбудзецца 31 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova, трэцяя частка якога пройдзе ў Празе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула