БЕЛ Ł РУС

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»

15.10.2026 / 18:32

Nashaniva.com

15 кастрычніка перастаў працаваць сэрвіс «Яндэкс Панарамы». Цяпер карыстальнікі больш не могуць праглядаць фатаграфіі канкрэтных месцаў праз «Яндэкс Карты», піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Праблемы з гэтым сэрвісам узніклі яшчэ раней: 14 кастрычніка можна было паглядзець толькі найноўшыя здымкі, а панарамы за папярэднія гады былі недаступныя.

Збоі ў працы сэрвісаў «Яндэкса» ў Беларусі пачаліся раніцай 11 кастрычніка. У апошнія дні расійскія цэнтры апрацоўкі даных кампаніі некалькі разоў траплялі пад атакі беспілотнікаў.

У ноч на 8 кастрычніка УСУ атакавалі цэнтр апрацоўкі даных у Сасаве Разанскай вобласці, на наступны дзень пацярпеў аб’ект у Калузе, прыкладна за 160 кіламетраў ад Масквы. У ноч на 11 кастрычніка ўдар быў нанесены па цэнтры апрацоўкі даных ва Уладзіміры.

Пасля гэтых атак карыстальнікі ў Расіі і Беларусі паведамляюць пра перабоі ў працы «Яндэкс Go», «Яндэкс Ежы», галасавога памочніка «Аліса» і іншых сэрвісаў кампаніі.

Чытайце таксама:

«Яндэкс Таксі» прыпыніў падключэнне новых перавозчыкаў у Беларусі

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі

Каментары да артыкула