БЕЛ Ł РУС

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

15.10.2026 / 21:21

Nashaniva.com

Стужка беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы «Лісты» пра беларускіх палітвязняў трапіла ў секцыю найлепшых дакументальных праектаў, сярод якіх значыцца яшчэ 14 фільмаў. Удзельнікаў шорт-ліста абіралі чальцы праўлення Еўрапейскай кінаакадэміі і запрошаныя еўрапейскія эксперты, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

39‑я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў сталіцы Грэцыі — Афінах.

У фінал трапяць толькі пяць стужак з 15-ці.

Калі фільм Куцілы намінуюць, ён стане трэцім беларускім фільмам за апошнія некалькі год, хто намінаваўся на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

У 2023 годзе фільм «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча трапіў ў секцыю «Еўрапейская дакументалістыка», а год таму ігравы фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» прэтендаваў на ўзнагароду FIPRESCI у намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё».

Чытайце таксама:

Найлепшым фільмам Венецыянскага фестывалю стала драма пра Данію ў першыя гады пасля нацысцкай акупацыі

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Ментусава прыйшла на Венецыянскі кінафестываль у кімано з імёнамі палітзняволеных жанчын ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула