У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ
Ураджэнка вёскі Слабодка Глускага раёна выратавала ад забыцця рэчы продкаў і стварыла прастору, дзе побач размешчаныя і драўляныя прылады, і прадметы побыту савецкай эпохі, піша Magilev.by.
Што агульнага паміж векавой борцю для пчол і савецкім халадзільнікам? Гэтыя прадметы сталі экспанатамі гэтага музея.
Стварыла сапраўдную машыну часу пад адкрытым небам мясцовая ўраджэнка Валянціна Самуйлік.
Яна літаральна па адным прадмеце збірала гэтую гісторыю: нешта адшукала ў бацькоўскай хаце, а нешта ратавала з закінутых суседніх дамоў. Атрымалася экспазіцыя, дзе рэчы з савецкага дзяцінства суседнічаюць са старадаўнімі драўлянымі прыладамі, якімі стагоддзямі карысталіся нашы продкі.
Планы на развіццё гэтай прасторы ў Валянціны вялікія, праўда, дзяліцца імі яна пакуль асцерагаецца — каб не сурочыць. Але гаспадыня ўсміхаецца: «Як толькі ўсё задуманае атрымаецца — абавязкова запрашу вас у госці!»
А пакуль, хто едзе міма, можа зазірнуць у Слабодку, каб на імгненне спыніць час.
Чытайце таксама:
Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету
Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў
Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў