БЕЛ Ł РУС

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі

16.10.2026 / 11:06

Nashaniva.com

У канцы мінулага года француз Вільям зрабіў славутай беларускай гімнастцы прапанову. Справа дайшла да вяселля, якое маладыя разам з блізкімі адсвяткавалі ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны (Château de la Petite Malmaison), што ў Францыі.

На свята сабраліся госці як з французскага боку, так і з беларускага. Многія не хавалі слёз шчасця.

Меліціна і яе муж. Фота: інстаграм гімнасткі.

Дарэчы, вясельную сукенку для спартсменкі стварыла беларуская дызайнерка Агата Каробка.

Апошнія гады Меліціна жыве ў Парыжы. Дзеля каханай будучы муж-француз рыхтаваў прамову з прапановай рукі і сэрца не толькі на роднай мове, але і па-беларуску. Абраннік дзяўчыны валодае чатырма мовамі (Станюта — пяццю) і на год старэйшы за яе.

Напярэдадні вяселля сяброўкі Меліціны арганізавалі ёй сюрпрызны дзявочнік у Варшаве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула