БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне

16.10.2026 / 11:26

Nashaniva.com

Народнае апалчэнне павінна размяшчацца ў пэўных вёсках сельсавета.

У Беларусі неабходна пашыраць сетку атрадаў народнага апалчэння. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у Верхнядзвінскім раёне падчас наведвання вучэбна-трэніровачных заняткаў аднаго з такіх атрадаў, піша БелТА.

Народнае апалчэнне павінна размяшчацца ў пэўных вёсках сельсавета, адзначыў ён.

«У вас адно падраздзяленне, добрае падраздзяленне. Але гэтага мала. І трэба нам пашырацца. Трэба недзе яшчэ ствараць такія базавыя атрады. Яны павінны быць звязаныя паміж сабой», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней даручыў кіраўніку Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігару Шуневічу залучаць у народнае апалчэнне людзей, якія ўмеюць абыходзіцца са зброяй.

Палітык адзначыў, што народнае апалчэнне неабходнае для таго, каб людзі ў выпадку ваеннага часу маглі абараніць сябе, сваю сям’ю і свой населены пункт.

«Гэта на самым нізавым узроўні народнае апалчэнне. Далей — тэрытарыяльная абарона, абарона інфраструктурных аб’ектаў. Народнае апалчэнне, тэрытарыяльная абарона, а наверсе — войска. Натуральна, уся гэтая структура пад камандаваннем прэзідэнта», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула