БЕЛ Ł РУС

Мужчына спрабаваў ускочыць на цягнік, але сарваўся з яго і пабіўся

16.10.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на чыгуначным вакзале ў Брэсце.

Спроба дагнаць цягнік, які адпраўляўся, абярнулася для 53‑гадовага мясцовага жыхара сур’ёзнымі траўмамі, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Мужчына спазняўся на цягнік. У момант, калі цягнік пачаў рухацца, пасажыр вырашыў рызыкнуць і паспрабаваў на хаду заскочыць у вагон. Аднак утрымацца за поручань яму не ўдалося: мужчына сарваўся і ўпаў у прастору паміж перонам і чыгуначнымі рэйкамі.

З траўмамі берасцеец быў дастаўлены ў бальніцу. Каб вызначыць ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, прызначылі экспертызу.

Мужчына атрымаў закрыты пералом прамянёвай косці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула