БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра вышэйшыя сілы: А Ён бачыць і па галаве ўрэжа вельмі моцна

16.10.2026 / 14:17

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Верхнядзвінскім раёне на пытанні журналістаў, перасцярог краіны, якія лічаць сябе ўсемагутнымі. Ён, звярнуў увагу на дзеянні ЗША ў Іране, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Узялі разбамбілі краіну ў пэўных гарадах, забілі кіраўніцтва краіны, і яны пра гэта гавораць і гэтым выхваляюцца. Што гэта такое?» — крытычна заўважыў Лукашэнка.

«Так, яны (Злучаныя Штаты Амерыкі) цяпер магутныя, разумеюць, што няма той сілы, якая магла б іх спыніць. Памыляюцца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Усе багалюбы, багамольцы… А Ён бачыць і па галаве ўрэжа вельмі моцна, — папярэдзіў ён, намякаючы на вышэйшыя сілы. — Таму трэба быць тут больш асцярожнымі. Мы дакладна не ведаем, але ў прыродзе існуе шмат сіл, якія могуць паставіць моцных свету гэтага на месца. Пра гэта трэба памятаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула