БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы

17.10.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Ён заявіў, што расійскае войска спрабуе зладзіць блэкаўт напярэдадні зімы і пакінуць мільёны ўкраінцаў без электрычнасці і ацяплення.

Уначы былі атакаваныя больш за 15 важных энергетычных аб’ектаў у розных рэгіёнах Украіны, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны.

«У той час, калі расіяне нанеслі такі маштабны ўдар па нашай энергетыцы, у Амерыцы, на жаль, было прынятае рашэнне цалкам праігнараваць закон Ліндсі Грэма, які павінен быў увесці сапраўды дзейсны ціск на Расію дзеля спынення гэтай вайны. Гэты закон мог — і яшчэ можа! — вельмі дапамагчы», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула