БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім раёне на вадасховішчы перакулілася лодка з людзьмі

17.10.2026 / 15:40

Nashaniva.com

На Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне ратавальнікі МНС дапамаглі мужчыну, які апынуўся ў вадзе. Здарэнне адбылося ўвечары 16 кастрычніка каля вёскі Чачэвічы.

Фота: mchs.gov.by

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, мужчына знаходзіўся прыкладна за 100 метраў ад берага. Ён быў у выратавальнай камізэльцы і трымаўся за гумовую лодку, але самастойна залезці ў яе або дабрацца да берага не мог.

Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай дошкі даставілі мужчыну на бераг і перадалі медыкам. Пасля гэтага яго шпіталізавалі.

Фота: mchs.gov.by

Як высветлілася, мужчына разам з трыма знаёмымі катаўся на лодцы. Падчас дазапраўкі лодка перакулілася, і ўсе чацвёра апынуліся ў вадзе. Трое змаглі самастойна дабрацца да берага, а чацвёртаму спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула