БЕЛ Ł РУС

Беларусь адкрыла пасольствы ў Паўночнай Карэі і М'янме

17.10.2026 / 16:01

Nashaniva.com

У кастрычніку 2026 года Беларусь адкрыла два новыя пасольствы ў Азіі — у Пхеньяне, сталіцы КНДР, і Нейп’іда, сталіцы М’янмы. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падчас сустрэчы у Паўночнай Карэі, 26 сакавіка 2026. Фота: Belarus Presidential Press Service via AP

Дамоўленасці аб адкрыцці дыпламатычных прадстаўніцтваў былі дасягнутыя падчас ранейшых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі гэтых краін.

У МЗС заявілі, што адкрыццё пасольстваў з’яўляецца часткай мэтанакіраванай палітыкі Беларусі па ўмацаванні сваёй прысутнасці ў краінах «далёкай дугі». Праца новых дыпламатычных місій будзе накіраваная на далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін з КНДР і М’янмай.

Пры гэтым на сайце беларускага МЗС новыя пасольствы пакуль не пазначаныя, таму даведацца іх адрасы з афіцыйнай крыніцы пакуль немагчыма.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра КНДР: Пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў краіна дасягнула значных поспехаў

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар

Каментары да артыкула