БЕЛ Ł РУС

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай

17.10.2026 / 17:00

Nashaniva.com

Па словах прэзідэнта ЗША, ён самастойна наносіць сабе макіяж, бо без яго выглядае «як мярцвяк».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Я выкарыстоўваю крыху касметыкі і наношу яе сам. Калі не нанесці хаця б трошкі, будзеш падобны да мерцвяка. А я не хачу так выглядаць», — заявіў Трамп на мітынгу перад прыхільнікамі Рэспубліканскай партыі ў штаце Джорджыя.

Відэа з яго выступам апублікаваў тэлеканал Fox News.

Трамп такім чынам пакпіў з кандыдата ў Сенат ад дэмакратаў Джона Осафа, які, паводле яго слоў, траціць з перадвыбарчага фонду «цэлыя капіталы» на паслугі галівудскага візажыста.

У Джорджыю прэзідэнт ЗША прыехаў, каб падтрымаць кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі: суперніка Осафа Майка Колінза, а таксама прэтэндэнта на пасаду губернатара Рыка Джэксана.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША

Трамп заявіў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph

Трамп заявіў, што вельмі хацеў бы бачыць Пуціна на саміце G20 у Маямі

Каментары да артыкула