БЕЛ Ł РУС

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках

18.10.2026 / 14:44

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што прычынай гвалту падчас пратэстаў у Францыі стала міграцыйная палітыка еўрапейскіх уладаў. Так ён пракаментаваў у сацсетцы X відэа пажару ў будынку мэрыі Ліможа.

Фота: AP Photo / Thibault Camus

«Заходнія лібералы завезлі ў Францыю і іншыя краіны выхадцаў з краін трэцяга свету пад лозунгамі разнастайнасці і спагады. Яны праігнаравалі фундаментальныя пытанні асіміляцыі і сумяшчальнасці. Іх папярэджвалі, што гэта да такога прывядзе, але яны не слухалі», — напісаў Вэнс.

Ён таксама выкарыстаў падзеі ў Францыі для крытыкі амерыканскіх дэмакратаў напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія пройдуць 3 лістапада.

«Я спадзяюся, што амерыканцы звяртаюць на гэта ўвагу. Менавіта такую будучыню дэмакраты ў Кангрэсе хочуць для вашай краіны», — заявіў віцэ-прэзідэнт.

У Францыі праходзяць масавыя пратэсты супраць росту кошту жыцця і праблем у сістэме адукацыі. У шэрагу гарадоў адбыліся сутыкненні з паліцыяй, падпалы і рабаванні крам. У Ліможы пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя.

Паводле французскіх уладаў, затрымалі каля 1200 чалавек, пацярпелі каля 150 паліцэйскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула