БЕЛ Ł РУС

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы

18.10.2026 / 15:51

Nashaniva.com

«Па іх версіі, я прыпаркавалася на два месцы».

Паркінг у ГЦ «Галерэя». Ілюстрацыйнае фота: yandex.by

Мінчанка расказала, як трапіла ў чорны спіс на паркінгу гандлёвага цэнтра Galleria.

«Па іх версіі, я 12.10 прыпаркавалася на два месцы. Я так не рабіла, максімум носам залезла на іншае месца, бо даўжыня машыны крыху менш за 6 метраў», — падзялілася жанчына ў Threads.

Даведалася яна пра гэта, калі муж пазваніў у паркінг — пра чорны спіс менеджар паведаміла па тэлефоне.

У каментарах гараджане пішуць, што на тым паркінгу вузкія месцы і шмат хто ставіць машыну крыва.

«Самы нязручны паркінг з вельмі вузкімі месцамі. Падрапалі мне там аднойчы машыну», — дзеліцца адна з жанчын.

«Там лепш на вуліцы паркавацца. 5 рублёў за гадзіну, але месца заўсёды шмат. Для вялікіх машын ідэальна», — раяць іншыя.

Некаторыя прапануюць напісаць скаргу ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каб там праверылі, ці правамерныя такія правілы з чорнымі спісамі.

А некаторыя падтрымалі строгі падыход.

«Паркавацца трэба па цэнтры, тады ўсім будзе зручна. Я маўчу, калі бачу, што сапраўды на другое месца яшчэ наязджаюць, гэта для мяне наогул капец. Так што апладзірую стоячы адміністрацыі ГЦ «Галерэя»!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула