БЕЛ Ł РУС

«Чакаю, пакуль паўсюль будзе Расія». Таксіст з такой нашыўкай ездзіць па Брэсце

18.10.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Пасажыра здзівіў кіроўца, які прыехаў па замове праз «Яндэкс Таксі».

У таксі. Фота: сацсеткі

Беларус праехаўся на таксі ў Брэсце і здзівіўся нашыўцы ў салоне аўто. Там было напісана па-руску: «Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия».

«У салоне не спрачаўся, спакойна даехаў, зафіксаваў факт», — расказаў пасажыр у сацсетках. 

Паездка была праз «Яндэкс Таксі», перавозчык — брэсцкая кампанія «Б‑6 ТАКС».

Людзі ў каментарах раяць у такіх выпадках ставіць адну зорку кіроўцу і звяртацца ў міліцыю — ці няма тут парушэння беларускага заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула