БЕЛ Ł РУС

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі

18.10.2026 / 20:32

Nashaniva.com

«Вы прыехалі сюды, каб працаваць і дапамагаць сваім сем'ям».

Фота тут і далей: тэлеграм-канал «Міліцыя Міншчыны»

Працоўных мігрантаў у Беларусі папярэдзілі, за што могуць выслаць з краіны. 

Сустрэча замежных супрацоўнікаў і міліцыі прайшла на прадпрыемстве «Смалявічы Бройлер». Там цяпер працуе 600 замежнікаў.

Прадстаўнікі сілавых органаў прыгразілі работнікам, што нават за дробныя правіннасці ў іх могуць быць праблемы з легалізацыяй. Шум ноччу, дробнае хуліганства, распіццё алкаголю ў грамадскім месцы — усё гэта можа стаць падставай для перагляду статусу знаходжання.

«Вы прыехалі сюды, каб працаваць і дапамагаць сваім сем'ям. Але калі адбудзецца надзвычайнае здарэнне на працоўным месцы, дзе вы афіцыйна не працаўладкаваныя, — гэта стане бядой у першую чаргу для вас. Нелегальныя падпрацоўкі на баку недапушчальныя», — прыводзіць словы намесніцы начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Святланы Рабовіч тэлеграм-канал «Міліцыя Міншчыны».

Міліцыя папярэдзіла, што пры сістэматычных парушэннях пытанне аб высылцы ставіцца неадкладна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула