БЕЛ Ł РУС

Ксенія Жук з Naviband запусціла сольны праект

18.10.2026 / 21:03

Nashaniva.com

Першая лірычная песня новага праекта называецца «Аўрора». 

Фота тут і далей: lastaukaksu / Instagram

Салістка беларускага гурта Naviband Ксенія Жук запусціла сольны праект — Lastauka.

У сацсетках спявачка тлумачыць назву: калісьці людзі верылі, што ластаўкі на сваіх крылах прыносяць надзею, што гэтыя птушкі — увасабленне жаночай душы.

«Музыка, якая прыходзіць да мяне, яна аб тым, што жыве ўнутры, аб адчуванні гэтага свету. (…) Атрымліваецца, што я дзялюся з вамі нечым патаемным і запрашаю вас у свой унутраны свет», — напісала Ксенія.

Першая лірычная песня новага праекта называецца «Аўрора». 

«Гэта песня-падарожжа. У нейкім сэнсе, да сябе, да таго, што схавана ў глыбіні. Як адлюстраванне, што ўсё ў тваім жыцці не проста так. Усё мае сэнс. Людзі, якіх сустракаеш, месцы, дзе бываеш, абставіны, у якія трапляеш», — падзялілася думкамі спявачка.

Гурт Naviband, які ў 2017 годзе прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», апошнія гады жыве ў Польшчы. Тры гады запар яны збіраюць поўную залу папулярнага музычнага клуба Progresja у Варшаве (змяшчае да 2000 чалавек).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула