БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк зніжае стаўкі па крэдытах на нерухомасць

19.10.2026 / 09:47

Nashaniva.com

Зніжэнне тычыцца дзвюх крэдытных ліній.

Зараз крэдытная стаўка «Іпатэка Экспрэс» у першыя 24 месяцы складзе 12% гадавых, а пасля — 14,4% гадавых. Пакуль стаўка па гэтым крэдыце складае 15,4% гадавых.

Крэдыт «Буддом» («Стройдом»), які выдаецца на ўзвядзенне (набыццё) домакамплекта, дома для сезоннага і часовага пражывання (лецішча), а таксама бізнэс-апартаментаў, з 19 кастрычніка можна будзе аформіць на тэрмін да 15 гадоў. Стаўка будзе 14,4% гадавых.

Тэрмін крэдытавання павялічылі на тры гады, максімальную суму да 300 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула