БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце цалкам перакрыюць пад’язную эстакаду

19.10.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Эстакаду да будынка аэравакзала закрыюць на рэканструкцыю. Пасадку і высадку пасажыраў грамадскага транспарту перанясуць у зону прылёту.

Працы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнуцца ў аўторак, 20 кастрычніка. На час рэканструкцыі рух транспарту па пад’язной эстакадзе цалкам спыняць, паведамляе аэрапорт.

Грамадскі транспарт будзе забіраць і высаджваць пасажыраў у зоне прылёту — каля сектараў 5—6.

Пасажыраў і тых, хто іх сустракае ці праводзіць, просяць улічыць змены пры планаванні паездкі і загадзя прадумаць маршрут па прывакзальнай плошчы.

Кіроўцам трэба сачыць за часовымі дарожнымі знакамі і разметкай, а таксама выконваць указанні супрацоўнікаў, якія арганізуюць рух.

Тэрмін завяршэння рэканструкцыі не названы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула