Фільм Сяргея Лазніцы «Імперыум» атрымаў галоўную ўзнагароду Лонданскага кінафестывалю
Журы адзначыла, што «Імперыум» дазваляе па-новаму паглядзець на жыццё ў Савецкім Саюзе да яго распаду.
Сяргей Лазніца. Фота: Marcin Oliva Soto
Дакументальны фільм «Імперыум» украінскага рэжысёра беларускага паходжання Сяргея Лазніцы атрымаў узнагароду за найлепшы фільм на 70‑м Лонданскім кінафестывалі Брытанскага інстытута кіно (BFI), піша «Медуза».
«Імперыум» складаецца з архіўных кадраў, знятых італьянскімі дакументалістамі ў СССР у 1970‑х гадах. Лазніца знайшоў гэтыя кінастужкі ў Рымскім архіве аўдыявізуальных матэрыялаў рабочага і дэмакратычнага руху (AAMOD).
Фільм пачынаецца з параду на Краснай плошчы, а затым паказвае гледачам паўсядзённае і святочнае жыццё іншых рэгіёнаў краіны.
Журы адзначыла, што «Імперыум» дазваляе па-новаму паглядзець на жыццё ў Савецкім Саюзе да яго распаду.
«Фільм прапануе шырокі погляд на жыццё краіны з яе незвычайна разнастайным сацыяльным і культурным асяроддзем, многія бакі якога рэдка траплялі на экран», — гаворыцца ў заяве.